weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
15.01.2019 12:00 ,

У Маладзечне каля пуцеправода аўтобус сутыкнуўся з фурай

Фота даслаў чытач "РГ".

Здарэнне адбылося сёння каля 11:30.

Маршрутны гарадскі аўтобус рушыў па Лібава-Роменскай. Каля пуцеправода, ля аўтазапраўкі «А 100», ён паварочваў направа.

Насустрач яму ехала фура маркі «МАЗ». Кіроўца паварочваў налева. Атрымалася, што абодва кіроўцы паварочвалі ў кірунку на «Бярозку».

Як паведамляюць відавочцы, хутчэй за ўсё, кіроўца фуры не ўлічыў вугал заносу прычэпа. Таму яны сутыкнуліся на скрыжаванні.

Гэтае скрыжаванне не рэгулюецца святлафорам. Многія маладзечанскія кіроўцы скардзяцца, што яно вузкае для буйнагабарытных машын.

Каментарый ДАІ чытайце пазней.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце