weather 3° Маладзечна
weather 3° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 3° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather 3° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
18.01.2019 10:25 ,

У Гродне на першакласніка напаў байцовы сабака: хлопчыку наклалі 10 швоў

Фота: newgrodno.by

У Гродне на першакласніка напаў байцовы сабака. Як паведамляе newgrodno.by, здарэнне адбылося ля аднаго з дамоў у мікрараёне Альшанка. Хлопчык вяртаўся дадому са школы і ля пад’езда на яго накінуўся суседскі стафардшырскі тэр’ер, якога выгульваў іншы малалетні школьнік, вучань трэцяга класа.

Побач апынуўся дарослы мужчына, які адцягнуў сабаку ад дзіця. Затым з пад’езда выбегла маці пацярпелага і выклікала «хуткую дапамогу». У хлопчыка рваныя раны твару, якія зашывалі пад агульным наркозам — каля вока наклалі 10 швоў, пакуль невядома, ці захаваецца зрок. Таксама ёсць раны каля носа і гематома на вуснах.

Інцыдэнт трапіў на камеры відэаназірання. На запісе бачны момант нападу: дзіця не дражніла сабаку і ніяк не правакавала.

Стафардшырскі тэр’ер з’яўяецца патэнцыйна небяспечнай пародай. Малалетнім дзецям забаронена выгульваць такіх сабак.

 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце