weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
28.01.2019 12:31 ,

Сіноптыкі: У апошнія дні студзеня пацяплее, будзе адліга

Ружовы ранак у Вілейцы. Фота Андрэя Дударчыка.

Пацяплее ўжо ў аўторак.

29 студзеня чакаецца пахмурнае надвор’е. На значнай частцы тэрыторыі ападкі (снег, мокры снег, днём па поўдні з дажджом). Месцамі туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу ад -2°С па паўднёвым захадзе да -11°С па паўночным усходзе краіны, максімальная — у сярэдзіне дня -3.. + 3°С.

У сераду ў многіх раёнах пройдзе снег, мокры снег, па паўднёвым усходзе з дажджом. На дарогах галалёдзіца. Ноччу 0..- 6°С, максімальная -днем -3.. + 3°С.

31 студзеня ўплыў атмасфернага фронту распаўсюдзіцца на большую частку краіны. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж). На дарогах галалёдзіца. Ноччу ад -6°С па паўночным захадзе да + 1°С па паўднёвым усходзе, максімальная — днём -3.. + 3°С, піша pogoda.by.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце