weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
30.01.2019 18:51 ,

Акцёра Сяргея Карзея павіншавалі з 6-годдзем. А пасля даставілі “нуль”

Юбіляр Сяргей Карзей.

Бенефіс вядучага артыста сцэны зладзілі 26 студзеня ў Мінскім абласным драматычным тэатры.

Спачатку гледачоў чакаў спектакль «Любовь. Собак@. Точка. RU”.

Гэта рускамоўны па п’есе Лявона Агулянскага. Персанажаў двое. Яго грае Сяргей Карзей, Яе – Людміла Рошчына. Двое людзей сярэдняга ўзросту пазнаёміся па перапісцы ў інтэрнэце. Яна рашылася прыехаць да яго пазнаёміцца.

Цягам п’есы акцёры ўзаемадзейнічаюць адзін з адным ці перамаўляюцца па тэлефоне з лепшымі сябрамі. Абодва страшна хвалююцца і думаюць, як паказаць сябе ў лепшым святле. Ён просіць сябра, каб даў кватэру на час, папрасіў яго прыкінуцца шафёрам і прывезці Яе. А калі Яна акажацца не прывабная, то і развярнуць назад.

Адразу ў іх усё не клеіцца. Шукаюць адзін у адным недахопы. Ён абшукаў ейную сумку і праверыў усе лекі. І іх набор зусім не абнадзеіў – “Перапісваўся з мадэллю, а прыехала сляпая з нетрыманнем мачы”.

Яны хлусілі адзін аднаму і пра працу. Ён прыкінуўся пластычным хірургам, Яна рыэлтарам. Аднак чым больш паміж імі было хлусні, тым менш блізкасці.

І ў выніку Ён не вытрымаў, сказаў, што адзін аднаму не падыходзяць. Яна не была гатова так лёгка здацца – “Дзе тут у мяне адрэзаць, што зрабіць, твар сцерці, толькі скажы, каб табе падабалася!”. І тут герой Карзея падсумаваў праблему фразай: “Людзей робяць не скальпелем”.

Чым закончылася гэтая гісторыя і ці здолелі героі пераадолець сябе і раскрыць адзін аднаму праўду, глядзіце ў драматычным тэатры.

Каму спектакль спадабаецца

Сярод гледачоў пераважная большасць была жанчын. Нярэдка ў зале смяяліся ў адказ на жарты. Многія, выходзячы з залы, дзяліліся, што весела правялі час.

Узроставы цэнз спектакля ад 16 год. Тут ёсць фрывольныя жарты і гуллівы падтэкст, таму больш маладой публіцы спектакль не варта рэкамендаваць. А вось для кампаніі сталых сяброў, асабліва калі сярод іх ёсць тыя, хто ў чаканні кахання, добры спосаб бавіць вечар.

Калі ж вам нецікавыя рамантычныя камедыі і гуллівыя жарты, у рэпертуары драмтэатра знойдзецца шмат прапаноў зусім пра іншае.

Як віншавалі юбіляра

Пасля з юбілеем акцёра віншавалі прадстаўнікі Маладзечанскага райвыканкама, Палаца культуры, прафсаюза. А дырэктар тэатра Юры Крывенькі ўручыў Ганаровую грамату ад Мінскага аблвыканкама.

Затым пачалося гумарыстычнае віншаванне ад калег. Акцёры прадставілі дзіцячы садок вёскі Селеўцы, у якім нібыта свята – а на імянінніка апранулі слюняўчык з лічбай “6”. Іншыя “дзеці” у розных касцюмах гарэзіліся і свавольнічалі, а “выхавальніца” ўсё прыгаворвала, што іншыя дзеці ўсё робяць не так, а “Серёжа молодец”.

На апошняй песенцы да лічбы “6” прыклеілі “0”.

На сцэну вывезлі торт з запаленымі свечкамі, юбіляр загадаў жаданне і пагасіў іх. А калегі пачалі абдымаць і віншаваць з 60-годдзем.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце