weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
30.01.2019 08:51 ,

Беларуская АЭС тэарэтычна зможа працаваць на амерыканскім паліве

Фота БелТА.

Міжурадавае пагадненне з Расіяй па перапрацоўцы адпрацаванага ядзернага паліва Беларускай АЭС плануецца скласці не пазней за 2020 год, паведамляе БелТА.

Што тычыцца магчымасці выкарыстання на БелАЭС ядзернага паліва не толькі расійскай вытворчасці, то адзначаецца, што характарыстыкі рэактарных установак тыпу ВВЭР, зробленых па расійскім праекце, дазваляюць выкарыстоўваць ядзернае паліва альтэрнатыўных вытворцаў.

Напрыклад, паліўныя зборкі амерыканскай вытворчасці Westinghouse (RWFA) выкарыстоўваюцца на энергаблоках ВВЭР-1000 ва Украіне (Паўднёва-Украінская АЭС). Westinghouse таксама прадстаўляе мадыфікаваны праект паліва RFWA для атамнай электрастанцыі Цемялін у Чэхіі, што пабудаваная па расійскім праекце.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць).

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце