weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
30.01.2019 10:25 ,

Настольныя, кішэнныя, насценныя: у Вілейскім музеі зладзілі выставу календароў ад 1970-х да 2000-х

Ілюстрацыйнае фота .sobirau.ru.

- Ну, паказвайце, дзе тут ў вас гадзіннікі, - пытаюцца ў супрацоўнікаў Вілейскага гісторыка-краязнаўчага музея наведнікі.

А ўсё таму, што не зусім правільна разумеюць сэнс слова «філатаймія». Так, тайм — гэта час. Але філатаймія — калекцыянаванне не гадзіннікаў, а календароў.

Іх выставу цяпер ладзяць у музеі. Па словах дырэктара Надзеі Аўдзей, на выставе — календары ад 1970-х гадоў і да сённяшняга часу.

Шмат фірменных календароў прадпрыемстваў і прысвечаных розным юбілейным датам.

Сярод экспанатаў ёсць і фірменныя календары «Рэгіянальнай газеты».

— Мы хацелі паказаць, што калекцыянаванне ёсць і сёння. Толькі крыху змянілася. Раней калекцыянавалі кішэнныя каляндарыкі, цяпер — алоўкі, статуэткі, — кажа Надзея Аўдзей. — Таксама варта памятаць, што менавіта дзякуючы калекцыям і ствараюцца музеі.

На выставе распавядаюць пра гісторыю календара, пачынаючы са старажытнасці.

Пабачыць экспанаты можна да 10 лютага.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце