weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
30.01.2019 11:43 ,

З аварыйнага жылля ў новае пераселяць каля 100 сем’яў Міншчыны

Ілюстрацыйнае фота.

У планах больш за 100 тысяч «квадратаў» пабудаваць у Барысаве, Дзяржынску, Маладзечне, Смалявічах.

Як расказаў карэспандэнту МЛЫН.BY намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама Аляксей Быкаў, згодна з пастановай Савета Міністраў Беларусі, усяго ў краіне для сем’яў, якія маюць патрэбу ў адсяленні, павінна быць пабудавана 7,176 тысяч квадратных местраў жылля. На новае жыллё могуць разлічваць 128 сем’яў. Пры гэтым толькі ў Мінскай вобласці — 98.

У цэлым для ўсіх катэгорый грамадзян, у адпаведнасці з пастановай Саўміна па будаўніцтве жылля, у Мінскай вобласці павінны ўвесці ў эксплуатацыю 1115 тысяч «квадратаў».

Як распавялі ў камітэце па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама, у сувязі з неабходнасцю больш актыўна вырашаць жыллёвае пытанне на Міншчыне, зараз разглядаецца магчымасць ўвесці ў рэгіёне у 2019 годзе некалькі больш, чым запланавана урадам аб’ёму жылля.

Канчатковае рашэнне па аб’ёмах жыллёвага будаўніцтва для розных катэгорый грамадзян цэнтральнага рэгіёну прымуць пачатку лютага.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце