weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
31.01.2019 12:31 ,

Каляндар. Самагубства першага прэзідэнта Акадэміі навук, нараджэнне Кастуся Каліноўскага

Фота Белсат.

Каляндар значных падзей рэгіёна.

1 лютага

1811. Нарадзіўся Рамуальд Зянькевіч (Завілейскі павет), беларускі фалькларыст, этнограф, археолаг, педагог. Цікавіўся археалогіяй.

З-за дрэннага зроку раскопак не праводзіў.

Аднак у 1843 г., будучы на Ашмяншчыне, рабіў абмеры курганоў, гарадзішчаў, абарончых валоў і замчышчаў. Упершыню стварыў археалагічную карту Ашмянскага павета.

У 1848 г. апублікаваў працу «Пра курганы і гарадзішчы Ашмянскага павета». Вывучаў Крэўскі замак, запісаў паданні пра яго, г.зв. «падземныя хады».

2 лютага

1838. Нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг.

3 лютага

1964. Памёр Станіслаў Станкевіч, паэт, кнігавыдавец. Нарадзіўся ў в. Арляняты, цяпер Смаргонскі раён (1886 г.).

1995. У Мельбурне (Аўстралія) памёр Уладзімір Шнэк, беларускі пісьменнік.

У 1958 годзе выдаў гістарычны раман «Драбы», за свае грошы апублікаваў паэму Лявона Случаніна «Рагнеда». Падрыхтаваў і выдаў альбом «Беларуская Краёвая Абарона» (1984).

4 лютага

1808. Нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, паэт, драматург, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры.

1931. У Мінску, пасля допытаў у АДПУ, скончыў жыццё самагубствам Усевалад Ігнатоўскі, гісторык, першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук.

1929. Нарадзіўся Лявон Баразна, мастак дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і даследчык культуры, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны; забіты ў 1972 годзе пры нявысветленых абставінах. Сябраваў з У. Караткевічам.

6 лютага

1995. У Мінску памёр Валянцін Рабкевіч, мовазнаўца, перакладчык, паэт. Нарадзіўся 15 лютага 1937 г. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага педінстытута імя Горкага.

У 1963–1965 гадах працаваў завучам у Ракаўскай СШ Валожынскага раёна. У 1968-1974 гг. – старшы рэдактар, загадчык рэдакцыі літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя».

З 1974 года – рэдактар, з 1975 г. – старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце