weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
01.02.2019 14:33 ,

Вілейскі аўтавакзал чакае поўнамаштабная рэканструкцыя

Фота Павел Арлоўскі, mlyn.by.

Мадэрнізацыя транспартнага тэрмінала пачнецца ў красавіку. Пра гэта карэспандэнту МЛЫН.BY расказаў дырэктар філіяла «Аўтобусны парк №5" ААТ "Мінаблаўтатранс" Аляксандр Рогач.

— Рамонт будзе поўнамаштабным, — расказаў дырэктар прадпрыемства. — Будаўнікі пераабсталююць ўнутранае і знешняе ўбранне будынка вакзала. Акрамя таго, рэканструкцыя закране пляцоўку адстою аўтобусаў, платформы, навесы і іншую інфраструктуру. Плануецца пачаць працы ў красавіку і завяршыць да канца года.

Фота Павел Арлоўскі, mlyn.by.

Будынак Вілейскага аўтавакзала пабудаваны ў 1986 годзе. Вакзал з’яўляецца адпраўной і транзітнай кропкай некалькіх дзесяткаў раённых, міжрэгіянальных і міжгародніх маршрутаў.

Фота Павел Арлоўскі, mlyn.by.

Фота Павел Арлоўскі, mlyn.by.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце