weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
02.02.2019 08:00 ,

Выхоўваць дзяцей за трыста рублёў або гатаваць каву за чатырыста. Якія вакансіі і заробкі прапануюць у рэгіёне

Калаж РГ.

Якую працу і якія заробкі прапануюць у рэгіёне? Зазірнём на сайты вакансій.

У Маладзечне патрэбныя прамоўтары – людзі, якія будуць раздаваць рэкламныя лістоўкі каля магазінаў. Даволі своеасаблівая аплата працы. За адну гадзіну вам заплацяць два рублі 60 капеек. Калі працаваць пяць дзён па чатыры гадзіны, то атрымаеце 208 рублёў. Калі лістоўкі вяртаюцца ў магазін з пакупнікамі, вам налічваюць прэмію.

З «экзатычных» спецыяльнасцяў прапануюць барыста – спецыяліста па прыгатаванні кавы. Заробак – 350­450 рублёў. Патрабуюцца таксама прадаўцы ў розныя крамы. Заробкі вельмі вагаюцца: ад 360 да 1000 рублёў. Часцей прапануюць 500.

Дастаткова прапаноў для кіроўцаў. У таксі абяцаюць 1500-­3000, на пагрузчыку – да 420. Для кіроўцаў­міжнароднікаў заробак у большасці па дамоўленасці.

Н сайце мы не знайшлі вакансій для медыцынскіх сясцёр і фельчараў у Маладзечне. Не так многа прапаноў для дактароў. Адна з самых свежых, размешчаная тыдзень таму, – доктар-­спецыяліст у Маладзечанскую ЦРБ. Заробак – 460 рублёў.

Настаўнікаў запрашаюць у прыватныя ўстановы. Дэфектолагам, псіхолагам, настаўнікам пачатковых класаў згодныя плаціць ад 300 да 500 рублёў. У некаторыя маладзечанскія садкі патрэбныя выхавальнікі. Заробак – 300 рублёў. Для памочніка выхавальніка яшчэ меншы – 270.

Няшмат свежых вакансій па Вілейшчыне. Але ёсць прапановы ад тысячы рублёў. Ад 1200 абяцаюць таму, хто пойдзе дырэктарам гаспадаркі ў Людвінова, ад 1500 і службовую кватэру – таму, хто пагодзіцца на такую ж пасаду ў Селішчы. 1200 прапануюць і дырэктару ПМК­185.

Дырэктар Нароцкага Дома культуры, што будзе працаваць на паўстаўкі, атрымае ў разы менш – 185 рублёў.

Тысячу рублёў вілейскія наймальнікі абяцаюць маляру трэцяга­пятага разрадаў.

Хочаце папрацаваць у Вілейскім райвыканкаме? Ёсць вакансія спецыяліста ў аддзеле культуры, ідэалагічнай работы і па справах моладзі. Заробак – 403 рублі.

Станочніка на «Буддэталі» клічуць за 520.

Ад чатырохсот да васьмісот прапануюць кіроўцу з катэгорыяй Е. Аднак тут шмат своеасаблівых патрабаванняў:

«адказны, акуратны!!!!!!!!!, адносіны да алкаголю ўмераныя!!!!!!!!! Курэнне ў салоне аўто адносіцца да акуратнасці!!!!!!!!!».

Вілейская школа­інтэрнат шукае псіхолага за 400 рублёў і стаматолага на паўстаўкі – за дзвесце.

Заробак у 700 рублёў прапануюць егеру ў Вілейскім доследным лясгасе. Патрэбны досвед працы, адукацыі дастаткова сярэдняй спецыяльнай.

У Смаргоні патрэбныя прадаўцы ў супермаркеты. Заробак ад 500 да 900 рублёў. Кіроўцам­-міжнароднікам тут абяцаюць ад 1500, электраманцёру і слесару – 450. Столькі ж прапануюць педагогу­-арганізатару, які прыйдзе ў смаргонскую школу №5.

Повар, што будзе гатаваць для выхаванцаў дзясятага садка, атрымае 330 рублёў, сядзелка на паўстаўкі ў тэрытарыяльным цэнтры абслугоўвання – 165.

Тысяча рублёў – заробак праграміста, якога запрашаюць на прыватнае прадпрыемства. Як кандыдата гатовыя разгледзець студэнта. Столькі ж прапануюць дырэктарам супермаркетаў.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце