weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
04.02.2019 13:12 ,

Астравецкія выратавальнікі — пераможцы абласнога чэмпіянату па настольным тэнісе

Фота ostrovets.by.

Абласны чэмпіянат па настольным тэнісе сярод ратавальнікаў прайшоў у канцы студзеня ў Ваўкавыску. Па вынікахсупернікамі астравецкіх выратавальнікаў сталі іх калегі са Шчучына, Воранава, Дзятлава і Свіслачы.

Астраўчане больш чым паспяхова адыгралі свае паядынкі і занялі годныя пазіцыі ў асабістым заліку. Сярод жанчын бліскуча выступіла Наталля Сторта — у яе другое месца. Трэцюю прыступку п’едэстала сярод кіраўнікоў заняў Васіль Бордак. Пяцёрку лепшых сярод мужчын замкнуў Станіслаў Тумкевіч. У Алега Літвіновіча сярод мужчын, старэйшых за 40 гадоў, дзявяты вынік.

У выніку каманда астравецкіх ратавальнікаў заняла першае месца — і ў трэці раз запар стала чэмпіёнам.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце