weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
04.02.2019 10:50 ,

Няма мэты зарабіць на «Спеўным сходзе». Сяргей Доўгушаў – пра сваё бачанне праекта

Сяргей Доўгушаў. Фота racyja.com.

Нядаўна «Рэгіянальная газета» пісала пра тое, як ураджэнец Вілейкі Аляксей Чубат спрычыніўся да праекта «Спеўны сход», які сёння рэалізуюць у некалькіх гарадах Беларусі, у тым ліку ў Маладзечне і роднай Аляксею Вілейцы.

Пасля публікацыі з намі звязаўся лідар гурта Vuraj, стваральнік «Спеўнага сходу»  Сяргей Доўгушаў і таксама распавёў аб праекце.

Адзін займаўся творчай часткай, другі – менеджментам

– Ідэя праводзіць «Спеўныя сходы», на якіх усе ахвотныя маглі б разам развучыць і навучыцца правільна спяваць беларускія песні розных часоў, з’явілася ў мяне ў 2014 годзе, – прыгадвае Сяргей. – Якраз тады і правялі першыя мерапрыемствы сумесна са сваім фольк-калектывам. Пазней Аляксей Чубат, які наведваў вакальныя курсы, узяўся дапамагчы ў далейшым развiцці праекта.

Настасся Шпілеўская прадстаўляе гурт Рада. Фота Аксаны Ярашонак.

Цягам трох гадоў Сяргей займаўся творчай часткай, канцэпцыяй, праводзіў сходы, Аляксей –менеджментам.

Па словах Сяргея, спачатку сходы ладзілі дзеля яднання і толькі супольнага спеву. Далей ён пачаў распрацоўваць тэмы спеўных сходаў.

Акрамя практыкаванняў, супольнага развучвання і спеваў беларускіх песень, з’явілася адукацыйная частка, дзе наведнікі знаёміліся з тэмай сходу. Кожны раз на імпрэзу запрашалі гасцей: музыкаў, навукоўцаў, этнографаў, гурты.

Спеўны сход павінны быць дабрачынным

Пасля канфлікту Сяргей з Аляксеем разышліся. Сяргей пачаў праводзіць сходы самастойна. За гэты час адбыліся самыя буйныя актыўнасці. Напрыклад, на фестывалі «Камяніца» было 700-800 чалавек. А на тэматычным сходзе, прысвечаным песням пачатку 20 стагоддзя і «Народнага альбома», – каля 300 чалавек.

На сходзе. Фота Аксаны Ярашонак.

Адна з асноўных пазіцый Сержука – «Спеўны сход» павінны быць дабрачынным, грамадскім праектам.

– У мяне не было і цяпер няма мэты зарабіць на «Спеўным сходзе». Для мяне найперш важная ідэя. І я лічу, што такі праект не можа быць камерцыйным і ніхто на ім не мусіць зарабляць. Я адчуваю, што гэта вельмі трэба нашым людзям. Так, я не супраць спонсараў, але не буду спяваць дзеля грошай ці толькі тады, калі гэтыя сродкі знаходзяцца, – кажа Сяргей.

Настасся Шпілеўская развучвае з залай песні з Маладзечаншчыны і Валожыншчыны. Фота Аксаны Ярашонак.

Ад студзеня 2017 года Сяржук Доўгушаў разам са сваёй камандай пачалі ладзіць сходы самастойна. Пачалі распрацоўваць новыя тэмы, аднаўляць старадаўнія беларускія абрады «Жаніцьба Цярэшкі», «Ваджэнне Куста», спеўныя фэсты. Быў нават спеўна-танцавальны сход. Адбываліся сходы, прысвечаныя творчасці The Beatles, спявалi польскія, шведскія, яўрэйскія песні.

Цяпер арганізатар рыхтуе сайт «Спеўнага сходу». Там можна будзе знайсці розную карысную інфармацыю, тэксты, відэа і аўдыё беларускіх песень усіх часоў, а таксама ноты і фанаграмы музычных твораў для самастойнага музіцыравання.

У Маладзечне і Вілейцы працуюць новыя лідары «Спеўнага сходу»

Раней Сяргей сходы праводзіў сам. А летась сумесна з праектам «Разам да справы» і Sympa падрыхтавалі новых лідараў спеўных сходаў у рэгіёнах.

Фота Аксаны Ярашонак.

Цяпер падобныя імпрэзы адбываюцца штомесяц у шасці гарадах. Сярод іх – Вілейка і Маладзечна.
– У Маладзечне спеўны сход праводзіць Воля Трубач, у Вілейцы – Эла Кулеш. Дзяўчаты наведвалі нашы курсы лідараў. І яны збіраюць цяпер цудоўныя спеўныя сходы, – падсумаваў Сяргей.

Першага лютага зладзілі сход у Маладзечне

Першага лютага маладзечанцы сабраліся на чацвёрты «Спеўны сход».

Ужо адбыліся сходы, прысвечаныя калядным спевам, гурту «Бітлз». А гэтае мерапрыемства прысвяцілі традыцыйнаму беларускаму застольнаму спеву і запрасілі са сталіцы фальклорны гурт «Рада».

Наведнікі. Фота Аксаны Ярашонак.

— Я сама неаднаразова ўдзельнічала ў спеўным сходзе. А сёння ўпершыню выступаю як вядучая. Тры мінулыя сходы вяла кіраўнік этнаграфічнага клуба «Кола» Воля Трубач, — распавяла карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» вядоўца сходу, метадыст Цэнральнай клубнай сістэмы Настасся Шпілеўская. – Музыкаў, якія прыязджаюць на сходы, запрашае стваральнік праекта Сяргей Доўгушаў.

Лепш не застолле, а бяседа

Удзельнікі гурта «Рада» захапіліся фальклорнымі спевамі некалькі год таму. Ад гэтага часу ў вольны час абіраюць не рыбалку і паездку да цешчы, а збіраюцца на супольныя рэпетыцыі.

Супольны спеў яднае. Фота Аксаны Ярашонак.

Музыкі заўважылі, што ў беларускай мове лепш ужываць слова не «застолле», а  «бяседа». Бо раней, калі людзі збіраліся разам, для іх выпіўка і ежа былі другаснымі. Збіраліся, перш за ўсё для таго, каб разам спяваць.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ларыса Сапач з мужам прыехалі на «Спеўны сход» з Маркава.

— Стараюся сачыць за мерепрыемствамі, якія папулярызуюць беларускую культуру, — кажа Ларыса. – Пра розныя актыўнасці даведваюся з фэйсбука. Хацелася б, каб інфармаванне было больш шырокім. Хай бы ў маркаўскую школу да нас якую рэкламу закінулі. Прыязджаць на ўсе мерапрыемствы, на жаль, не атрымліваецца. А сёння ў мужа ўвечары быў вольны час, таму прывёз мяне сюды.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце