weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
04.02.2019 13:31 ,

У школы Смаргоншчыны дадаткова закупілі 70 пар лыж

Ілюстрацыйнае фота.

У школы Смаргоншчыны дадаткова закуплена 70 пар лыж, мацаванняў да іх і лыжных ботаў. Мецэнатам  выступіла Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

Як распавёў shliah.by начальнік упраўлення адукацыі Смаргонскага райвыканкама Ігар Шчасны, 20 пар зімовага спартыўнага інвентара атрымалі СШ №5 і гімназія, па 10 пар — школы №1 і №6, па 5 пар лыж атрымалі школы ў Залессі і Крэве.

Па словах Шчаснага, дзякуючы дадаткова закупленым лыжам школы раёна павысяць паказчыкі ў нормах забяспечанасці навучэнцаў спартыўным інвентаром, які да гэтага складаў 79%. Цяпер гэты паказчык — 86%.

Сёлета ў Смаргонскім раёне функцыянуюць 14 лядовых пляцовак і 17 лыжных трас, большасць з якіх пракладзены каля школ. У саміх жа ўстановах адукацыі арганізаваныя пункты пракату спартыўнага інвентара.

Дырэктар гімназіі Ірына Дурэйка адзначыла, што атрыманыя школай лыжы рознага памеру дазваляюць нават навучэнцам пачатковай школы ўстаць на лыжню цэлым класам.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце