weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
04.02.2019 14:52 ,

Якія астравецкія дарогі адрамантуюць сёлета

Ілюстрацыйнае фота.

Сёлета ў Астравецкім раёне запланавалі адрамантаваць 13 кіламетраў аўтамабільных дарог агульнага карыстання.

Дарожны рамонт праводзіцца ў рамках Дзяржаўнай праграмы па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь на 2017 – 2020 гады.

– З самых значных праектаў можна назваць капітальны рамонт трох кіламетраў аўтадарогі Некрашуны-Рытань-Літвяны і амаль чатырох кіламетраў дарогі Міхалішкі-Альхоўка-Завідзіненты-Альхоўка, – расказаў журналісту “Астравецкай праўды” намеснік старшыні райвыканкама Віктар Зелянко. – Пры фарміраванні пераліку ўлічваўся стан дарог, а таксама звароты грамадзян. Работы па рамонту дарожнай сеткі раёна будзе выконваць ДРБУ-159.

Фота ostrovets.by.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце