weather 3° Маладзечна
weather 3° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 3° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather 3° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
05.02.2019 09:40 ,

У Касцюковічах бацька збіў нованароджанага

Ілюстрацыйнае фота.

У Касцюковічах бацька збіў нованароджанага. Аднамесячнага хлопчыка шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу, дзе ён знаходзіцца разам з маці. У дзіцяці мноства ранак і сінякоў на твары, шыі, грудной клетцы.

Пра гэта паведамляе тэлерадыёкампанія «Магілёў«.

Маці сцвярджае, што хлопчык плакаў ноччу і не даваў адпачываць, з-за чаго бацька яго і збіў. Яна кажа, што дасталося і ёй. Сляды збіцця нованароджанага заўважыла медсястра, якая наведвала сям’ю. Пасля гэтага яго разам з маці і шпіталізавалі.

Цяпер высвятляюць, хто біў дзіця. Пасля судова-медыцынскай экспертызы разгледзяць пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы. У бальніцы сцвярджаюць, што маці ніяк не рэагуе на плач дзіцяці, ім займаюцца мядсёстры. Не выключана, што хлопчыка з сям’і забяруць. Дарэчы, бацькам спецыялісты аказваюць псіхалагічную дапамогу «ў адаптацыі да сямейнага жыцця» — маці 18 гадоў, а бацьку — 19.

Адзначаюць, што жыццю дзіцяці нічога не пагражае.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце