weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
06.02.2019 13:37 ,

На Валожыншчыне ў дом да пенсіянеркі залез разбойнік — жанчына яго накарміла

Пракуратура Валожынскага раёна 5 лютага накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачванні 40-гадовага рэцыдывіста у разбойным нападзе на пенсіянерку ў аграгарадку Ракаў.

Пракурор Валожынскага раёна Юры Канапацкі распавёў карэспандэнту МЛЫН.BY:

— Абвінавачаны — ураджэнец Гомельскай вобласці. Здымае жыллё ў Ракаве. Мужчына шэсць разоў быў судзімы. У апошні раз — за крадзеж і разбой. Судзімасць не пагашаная. Увечары 29 лістапада 2018 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, ён выціснуў шкло ў верандзе пенсіянеркі, залез у дом і прайшоў на кухню. Там яго сустрэла гаспадыня, якая жыла адна. Мужчына прыставіў сваёй ахвяры нож да горла і запатрабаваў грошы. Пацярпелая адказала, што грошай няма, і тады налётчык стаў патрабаваць спіртное і закуску.

Па словах Юрыя Канапацкага, пенсіянерцы давялося наліць госцю віна і нават пасмажыць яму яечню.

Выпіўшы і закусіўшы, мужчына забраў у гаспадыні мабільны тэлефон. Ён спрабаваў камусьці тэлефанаваць, але выпадкова набраў нумар нявесткі жанчыны. Неўзабаве прыбег яе сын. Разбойніку прыйшлося схавацца, а пацярпелыя выклікалі міліцыю.

Абвінавачаны чакае суда ў камеры следчага ізалятара.

Яму пагражае другая частка артыкула «Разбой, здзейснены паўторна, з пранікненнем у жыллё. Злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад шасці да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце