weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
06.02.2019 14:13 ,

Смаргонскія лёгкаатлеты сталі бронзавымі прызёрамі абласнога першынства

Ілюстрацыйнае фота.

Лёгкаатлеты Смаргонскай ДЮСШ прафсаюзаў на абласным першынстве сярод спартсменаў 2004-2005 гадоў нараджэння занялі трэцяе месца.

Яны прапусцілі наперад каманды з Гродна (1-е месца) і Слоніма (2-е месца).

Медальны залік смаргонцаў на гэтых спаборніцтвах выглядае даволі вяліка — 11 узнагарод. Валерыя Глінская ў бегу на 150 метраў і 400 метраў прынесла камандзе два золата. Таксама залатым прызёрам абласнога першынства (1500 м) стаў Аляксей Алянцэвіч. Два медалі заваяваў Данііл Савіцкі. Першым ён стаў у бегу на 800 метраў, другім — на 400 метраў. Ангеліна Ільясевіч  на дыстанцыі 1500 метраў і 3000 метраў абодва разы фінішавала другой. Бажэна Козел на дыстанцыі 1500 метраў з перашкодамі заваявала залаты медаль, а Паліна Іванова (160 метраў) з бар’ерамі — срэбраны.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце