weather 3° Маладзечна
weather 3° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 3° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather 3° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
06.02.2019 17:09 ,

Удзельнік №2 акцыі «Мая ластаўка» Дзяніс Міцкевіч: аўтамабіль, які стварылі інжынеры, а не маркетолагі

Фота забяспечанае Дзянісам Міцкевічам.

Фольксваген пасат трэцяга пакалення - сапраўды народны аўтамабіль. І ў гэтым пераканаўся і я за гады, якія ім валодаю.

Гэты аўтамабіль у свой час стварылі інжынеры, а не маркетолагі, як цяпер.

Набываўся як звычайны аўтамабіль для паўсядзённых паездак. Затым вырашыў яго змяніць, і пачалася праца, якая расцягнулася на доўгі час і ў якой, натуральна, дапамагалі мае сябры.

Усяго, што было зроблена, у двух словах не апісаць, але коратка пра гэта. Аўтамабілю ўжо 27 гадоў, і зварачныя работы праводзіліся там, дзе гэта патрабавалася.

Затым правялі шума-, вібраізаляцыю і ўстанавілі нядрэнную акустыку.

Далей аўтамабіль цалкам перафарбавалі, дадалі ксераліка, што надало незвычайны водбліск і пераліў на сонцы. У працэсе таксама былі агледжаны ўсе вузлы і механізмы і ўсё, што не выклікала даверу было заменена.

Перакруцілі практычна кожны болцік,вінцік і гаечку. Цяпер на аўто можна ехаць у любую кропку свету і не перажываць, што нешта адваліцца.

Устаноўлены арыгінальныя фары Hella Black.

Адразу адкажу на пытанне, якое часта задаюць: гэта не фары ад бмв. Гэта вельмі рэдкія фары ад пасата-б3.

Іх было выпушчана не так шмат, серыйная вытворчасць даўно скончана. Так я набыў і ўстанавіў шмат арыгінальных рэчаў, пра якія не кожны ўладальнік трэцяга пасата ведае.

Натуральна на пошукі ўсіх гэтых рэчаў было выдаткавана нямала часу і сродкаў. Нешта знайшоў Беларусі, нешта — за мяжой.

Таксама ў аўтамабіля з’явілся мноства функцый, якіх раней не было.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце