weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
06.02.2019 17:18 ,

Удзельнік №5 акцыі «Мая ластаўка» Сяргей Дараховіч: Аўтамабіль прыносіць кучу уражанняў і эмоцый ад кіравання ім

Фота забяспечанае Сяргеем Дараховічам.

Хачу пазнаёміць усіх чытачоў з маім аўтамабілем Volkswagen Jetta 1988 гада выпуску. Аўтамабіль быў набыты больш за дзесяць гадоў таму і тады я і пачаў яе цюнінгаваных ў пэўным стылі – «янгтаймер».

Знешне гэта стандартная машына, але ў ёй вельмі цікавае начынне. Пра гэта крыху пазней.

Прымаў удзел у розных аўтафестывалях і злётах аматараў аўто. Заняў першае месца на фестывалі «Аўтапамочнік 2017» (Смаргонь) у сваёй намінацыі. Трапіў у Топ-8 на фестывалі «Сан Дэй 2017» (Гродна).

Прымаў удзел у іншых рэспубліканскіх і замежных аўтафестывалях, дзе па вартасці ацанілі праведзеную працу над аўто.

Усе думаюць, што яна старая. Але ў ёй ёсць агеньчык. Гэты агеньчык ствараўся шмат гадоў асабіста мною ў маім гаражы.

І так што маем па выніку:

  • Падагрэў сядзенняў
  • Падагрэў люстэркаў
  • Электралюстэрка
  • Электраантэна
  • Прыемнае асвятленне салона
  • Электраўзмацняльнік руля з выбарам рэжымаў
  • Люмінесцэнтныя шкалы прыбораў і самая поўная прыборка
  • АП шыфт каробкі перадач
  • Сістэма дапамогі пры крананні
  • Акустыка ВФ актыў і сабвуфер
  • Салон ВАГ спорт, падгалоўнікі і падшклянкі задняга шэрагу
  • Упраўленне гукам Фадэр
  • Электрашклопад’ёмнікі
  • Круіз тэмпамат ВДО
  • Супрацьтуманкі
  • Дыскі ЕВО
  • Спойлер і бамперы ГТІ
  • Дапрацаваны рухавік і сістэма ўпырску
  • Бартавы кампутар МФА
  • Каўралін багажніка
  • Падагрэў амывальнікаў
  • Зуммер нявыключаных габарытаў
  • Індыкатар непрышпіленых рамянёў
  • Дадатковыя прыборы ВДО і барада ВОТЕКС
  • Двухбаковая сігналізацыя з аўтазапускам і GPS
  • Пераробка пярэдняй падвескі пад электрарэйку і павелічэнне вуглоў нахілу кіраваных колаў. Змяненне стаба. Замена сайлентаў на плаваючыя.
  • Халадзільнік
  • Абагрэў ног пасажыраў задніх сядзенняў.

І гэта ўсё яшчэ выдатна працуе. І ўсё яшчэ ў стадыі далейшага паляпшэння.

Да наступнага сезона будзе ўсталяваны знакаміты кампрэсар G-60 (сапраўдны «грааль» аматараў «Фальксвагенаў» тых гадоў), які дадасць магутнасці рухавіку. А таксама шматпоршневыя пярэднія тармазныя суппарты.

Паколькі стыль «янгтаймер» патрабуе максімальнай аўтэнтычнасці з арыгіналам, за некаторымі «дэвайсамі» (рэдкімі запчасткамі) даводзіцца ганяцца па ўсім свеце, каб іх дастаць, адрэстаўраваць і ўсталяваць у аўто, каб яны працавалі бездакорна.

Аўтамабіль прыносіць кучу уражанняў і эмоцый ад кіравання ім. Ён прымушае многіх знатакоў і абывацеляў азірнуцца, калі «сыходзіш» са светлафора першым ці важна едзеш на прыгожых дысках па гарадах і трасах.

Узімку машына не эксплуатуецца, знаходзіцца ў гаражы пастаянна на паляпшэнні параметраў і падрыхтоўцы да чарговага аўто сезона.

Улетку аўто амаль кожны год возіць мяне з маімі сябрамі на мора. Многія скажуць, што адлегласць 1700 кіламетраў  у адзін бок – далёка. Я скажу – гэта нішто, бралі і больш. Па 32 гадзіны шляху без прыпынкаў, толькі  змянялі адзін аднаго. Ніколі не падводзіла ў дарозе. Машына да апошняй шрубкі сабрана маімі рукамі, таму ўсе якасна і надзейна, некаторыя элементы падвескі пралічваліся пры дапамозе камп’ютарнага мадэлявання, каб пераканацца ў надзейнасці.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце