weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
06.02.2019 16:18 ,

Уначы ў чацвер па ўсходзе Беларусі будзе да -12

Фота pixabay.com.

У чацвер, 7 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы краіны пройдзе невялікі снег, мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі прагназуюць слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні з пераходам на паўднёвы: ноччу слабы, днём парывісты.

Уначы тэмпература паветра будзе 2-8 ніжэй за нуль, па ўсходзе пры праясненнях чакаецца 9-12 марозу. Днём прагназуюць ад -3 да +3 градусаў.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце