weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
06.02.2019 12:41 ,

Вілейскія каратысты заваявалі два срэбраныя медалі і золата

Ілюстрацыйнае фота.

Першы дабрачынны камандны турнір па каратэ сярод юнакоў і дзяўчат «Адважныя сэрцам» прайшоў 3 лютага ў Мінску ў Палацы спорту «Уручча».

Удзел прынялі больш за 300 спартсменаў з Барысава, Гомеля, Віцебска, Мінска, Вілейкі, Мазыра і іншых гарадоў Беларусі.

Вілейскую каманду прадставілі:

8-9 гадоў — Марат Радзевіч, Вадзім Шпаковіч, Віктар Занкевіч;

10-11 гадоў — Арцём Сцепановіч, Кірыл Волах, Кірыл Мацюшонак.

Па выніках спаборніцтваў вілейскія каратысты заваявалі два срэбраныя медалі і золата, а чэмпіёнам у змяшанай камандзе «Алімп-самурай» стаў Дзмітры Стражнікаў.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце