weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
06.02.2019 16:05 ,

Затрымалі беларуса, які працаваў на пастаўшчыкоў цыбулі з гераінам

Фота mvd.gov.by.

Мужчына больш за пяць гадоў быў у міжнародным вышуку. Яму пагражае да 20 гадоў.

Пачалося ўсё яшчэ ў 2010 годзе, піша nn.by. Тады праверылі машыну на расійскіх нумарах, якая ехала з Расіі ў Беларусь. У аўто знайшлі 28 кілаграмаў гераіна, які быў замаскіраваны пад цыбулю.

«Гэты наркатрафік беларускія праваахоўнікі распрацоўвалі больш за паўгода. У выніку выкрылі дзейнасць транснацыянальнай арганізаванай злачыннай групы, якая займалася пастаўкамі гераіну з Сярэдняй Азіі.

Канфіскаваныя наркотыкі прызначаліся для наступнага транзіту ва Украіну і краіны Еўрасаюза, а таксама для распаўсюду на тэрыторыі нашай краіны, — паведамляе міліцыя. — Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў выйшлі на шэраг лідараў і ўдзельнікаў міжнароднага наркасіндыката, у тым ліку грамадзян Беларусі і Таджыкістана. Дарэчы, адзін з іх ажыццяўляў кіраўніцтва падначаленымі, адбываючы пакаранне ў месцах пазбаўлення волі суседняй дзяржавы».

Фота mvd.gov.by.

Уладзімір Юрчанка ўзначальваў адно з падраздзяленняў гэтай злачыннай групы. Мужчыну затрымалі ў Чарнігаўскай вобласці. Пакуль што ён ва Украіне пад вартай, чакае экстрадыцыі ў Беларусь.

На радзіме Юрчанку будуць судзіць.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце