weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
07.02.2019 12:06 ,

Дом у тры паверхі на вуліцы Буйло ў Маладзечне плануюць пабудаваць за сем месяцаў

Так будзе выглядаць новы дом на вуліцы Канстанцыі Буйло. Фота molodechno.minsk-region.by.

Будаваць 27-кватэрны дом ужо пачалі.

На 31 студзеня гатоўнасць аб’екта — 17%.

Новабудоўля паўстане ў паўднёвай частцы Маладзечна па вуліцы Канстанцыі Буйло паміж першым завулкам Чкалава, індывідуальнай забудовай і тэрыторыяй УП «Камунальнік».

Забудоўшчык — таварыства з абмежаванай адказнасцю «Будаўнічае ўпраўленне №202».

Праектная дэкларацыя жылога дома размешчаная на сайце Маладзечанскага райвыканкама.

Будаваць дом пачалі ў кастрычніку 2018 года, плануюць скончыць сёлета ў чэрвені.

На кожным паверсе будзе дзевяць кватэр: дзве аднапакаёвыя, пяць двухпакаёвых і дзве трохпакаёвыя. Уезд —  з боку вуліцы Канстанцыі Буйло.

Паркоўка — на 32 машына-месца, у  тым ліку — тры для людзей з інваліднасцю.

Прадугледжанае двухслаёвае асфальтабетоннае пакрыццё, па тратуарах – бетонная плітка, па пляцоўцы для смецця – аднаслаёвае асфальтабетоннае пакрыццё, па дзіцячай пляцоўцы і пляцоўцы для заняткаў вулічнай гімнастыкай – пакрыццё з гумовых пліт.

Заявы прымаюць ад 12 лютага 2019 года у кабінеце галоўнага бухгалтара ТАА «СУ №202» па адрасе: Маладзечна, вуліца Тамары Дудко, 14а, каб. 204.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце