weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
07.02.2019 13:35 ,

Надвор’е ў выхадныя: зіма не вернецца

Фота yugtimes.com.

У нядзелю надвор'е істотна не зменіцца, праўда, вады дадасца. Па прагнозах Белгідрамета, на большай частцы тэрыторыі краіны ў ноч на 10 лютага чакаецца мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, а тэмпература паветра складзе ад мінус 5 да плюс 2 ноччу і ад 0 да плюс 7 днём.

Адліга працягнецца на большай частцы тэрыторыі Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя і ў пачатку наступнага тыдня. У суботу ў асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, а тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 6 градусаў уначы да плюс 5 днём. Вецер месцамі, па паўночным захадзе краіны, будзе парывісты.

У пачатку наступнага тыдня такое ж надвор’е будзе характэрна для паўночна-заходніх рэгіёнаў Беларусі. Там чакаецца мокры снег і каля нуля градусаў. Цяплей будзе ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях — да плюс 6 градусаў. У гэтых рэгіёнах пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце