weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
07.02.2019 13:27 ,

Якім сем’ям дактары прапануюць плаціць дадатковую дапамогу

Фота belnovosti.by.

Дактары ініцыіруюць фінансавую падтрымку маладым беларускім сем'ям. Для стымулявання нараджэння дзяцей да 26 гадоў медыкі прапануюць прызначыць сем'ям дадатковую дапамогу.

Ініцыятыву агучыла галоўны акушэр-гінеколаг камітэта па ахове здароўя сталічнай мэрыі Ірына Іканастасава. Цяпер узрост мінчанак, якія становяцца маці ўпершыню, складае 27-29 гадоў. Паўторна нараджаюць жанчыны, старэйшыя за 30 гадоў.

— Уносілі на разгляд прапанову, каб прызначаць дадатковую дапамогу для маладых сем’яў да 26 гадоў, — расказала спецыяліст.

Агульная ж тэндэнцыя такая, як у Мінску, так і ў Еўропе і ЗША, што ўзрастае колькасць нараджэнняў дзяцей у парах, у якіх узрост мам складае ад 40 да 45 гадоў. Летась зарэгістравалі 500 такіх выпадкаў, прычым у 50 з іх маці былі старэйшыя за 45 гадоў.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце