weather 3° Маладзечна
weather 3° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 3° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather 3° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
08.02.2019 15:44 ,

Астравецкія хакеісты занялі другое месца ў абласных спаборніцтвах «Залатая шайба»

Фота ostrovets.by.

Бітвы на лёдзе «цудоўных пяцёрак і брамніка» праходзілі ў Лідзе ад 4 па 6 лютага. За перамогу змагаліся 14 каманд - і ўсе яны з раёнаў, дзе няма Лядовых палацаў, але гэта не перашкодзіла хлопцам паказаць добрую гульню.

Юныя хакеісты Астравеччыны занялі другое месца ў абласных фінальных спаборніцтвах па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у дывізіёне «Б», дзе выступалі ўдзельнікі 2002-2007 гадоў нараджэння.

Астравецкія хлопцы, якіх сёлета трэніруе Яўген  Яфімаў, і ў першы, і ў другой дні былі «ва ўдары»: спачатку абыгралі супернікаў з Іўеўскага раёна 6:3, а потым разграмілі каманду Зэльвенскага раёна 10:0.

Трэці дзень апынуўся для нашых хакеістаў самым складаным — ім трэба было згуляць тры матчы. У першым яны зноў былі на вышыні: сустрэча з камандай Гродзенскага раёна завяршылася з лікам 5:0 на карысць астраўчан. Аднак працягнуць серыю гульняў без адзінага пройгрышу хлопцам, на жаль, не ўдалося: адбілася стомленасць — і яны саступілі шчучынцам  0:6.

У апошнім матчы, у якім на коне было срэбра, астраўчане скрыжавалі клюшкі з супернікамі з Карэліцкага раёна. І хакеісты паказалі цудоўную гульню. Дзве шайбы апынуліся ў варотах суперніка ў першым перыядзе, яшчэ дзве — у другім. У выніку 4:0 — і каманда Астравецкага раёна займае другое месца.

Лепшым нападаючым суддзі аднагалосна прызналі астраўчаніна Арцёма Рагозіна, які здолеў за пяць гульняў закінуць 17 шайбаў. Сярод лепшых гульцоў адзначылі абаронцу Максіма Анімуцкага і брамніка Роберта Ярмака.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце