weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
08.02.2019 14:06 ,

Бацькоў забітага нованароджанага дзіцяці знайшлі праз тры гады

Фота sk.gov.by.

Бацькоў забітага нованароджанага дзіцяці знайшлі праз тры гады. Супадзенне генатыпу выявілі пасля даследавання генетычнага матэрыялу затрыманага па справе аб рабаванні 47-гадовага мужчыны.

У Баранавіцкім раёне бацькоў забітага нованароджанага дзіцяці знайшлі праз тры гады з дапамогай генетычнай экспертызы. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, цела было выяўлена  знайшлі 10 чэрвеня 2015 года ў кантэйнеры для смецця ў Баранавічах. Крымінальную справу завялі па артыкуле «забойства». Аднак знайсці па гарачых слядах бацькоў дзіцяці не ўдалося.

Праваахоўнікі правялі велізарную працу. Эксперты-генетыкі яшчэ ў 2015 годзе вылучылі генатып дзіцяці і яго маці. Аднак у базе супадзенняў не знайшлі. Даследавалі біялагічныя матэрыялы тысячы жанчын з горада і раёна, і ўсё без выніку. Супадзенне генатыпу выявілі пасля даследавання генетычнага матэрыялу затрыманага па справе аб рабаванні 47-гадовага мужчыны. Пасля гэтага ўстанавілі, што чатыры гады таму ён жыў з жанчынай 1981 года нараджэння. Яе таксама затрымалі.

Эксперты засведчылі, што гэтыя мужчына і жанчына з’яўляюцца бацькамі забітага дзіцяці. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце