weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
08.02.2019 15:17 ,

Пад Смаргонню папярэдзілі крадзеж камбікорму са склада

Ілюстрацыйнае фота.

Пад Смаргонню ўчастковы прадухіліў крадзеж тоны камбікорму са склада сельгаспрадпрыемства.

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Каля 3 гадзінаў ночы 5 лютага міліцыянер аб’язджаў свой участак у вёскі Цары Смаргонскага раёна. У мясцовага склада заўважыў падазроны аўтамабіль.

«У ім ехалі два мясцовыя жыхары — 1988 і 1989 гадоў нараджэння. Яны паспрабавалі збегчы, але не змаглі», — распавялі ў прэс-службе УУС. Неўзабаве высветлілі і прычыну: у грузавым адсеку УАЗа было каля тоны камбікорму, скрадзенага са склада.

Скарыстаўшыся цемрай, мужчыны пералезлі праз плот, адчынілі пабудову і загрузілі аўтамабіль. Урон гаспадарцы перавысіў 650 рублёў. У дачыненні да мужчын узбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж».

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце