08.02.2019 13:42
,
Смаргонскі МФК «Мядзведзі» выйшаў у чвэрцьфінал абласнога чэмпіянату

У чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па міні-футболе вызначыліся восем каманд, якія працягнуць змагацца за медалі турніру.
У групе «А» ў ¼ фіналу выйшлі «Ліда», слонімскі «Фарсаж», «Масты» і смаргонскія «Мядзведзі». У групе «В» — «ПК ім. Крамко» з Квасоўкі,«Воранава», «Цэментнік»з пасёлка Краснасельскі і «Навагрудак». Барацьбу за месцы з дзевятага па адзінаццатае будуць весці нашы геаграфічныя суседзі — «Ашмяны» і астравецкі «Саюз», а таксама «Белакт» з Ваўкавыску.
Першыя гульні гэтай стадыі запланаваныя на бліжэйшыя выходныя. 9 лютага «Навагрудак» дома згуляе супраць «Ліды». 10 лютага «Масты» наведаюцца ў госці да «Воранава», «Цэментнік» праверыць на «Фарсаж», «Ашмяны» згуляюць супраць «Саюза», а «Мядзведзі» на хатняй пляцоўцы (ФАК «Юнацтва») прымуць «ПК ім. Крамко».
Пачатак матчу «Мядзведзі» — «ПК ім. Крамко» у 15.00.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!



