weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
08.02.2019 13:09 ,

У Маладзечне праводзяць комплекснае мерапрыемства «Пасажыр»

Ілюстрацыйнае фота.

Маладзечанскі аддзел унутраных спраў ад 7 да 9 лютага праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Пасажыр". Мэта -  прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў у цягніках, на станцыях і прыпынках, а таксама забеспячэнне асабістай і маёмаснай бяспекі пасажыраў.

Каб не стаць «ахвярай», трэба:

  • каштоўныя рэчы захоўвайце пры сабе;
  • не пакідайце маёмасць без нагляду;
  • не перадавайце свае рэчы незнаёмым людзям;
  • не распівайце алкаголь у цягніку;
  • не давайце свой мабільны тэлефон незнаёмым людзям;
  • не спіце у цягніках, калі маеце пры сабе каштоўныя рэчы ці грошы.

Калі вы сталі ахвярай ці сведкай злачынства ў цягніку, своечасова звярніцеся ў аператыўна-дзяжурную службу па тэлефоне: 8 017 225 02 02 ці па тэлефоне 102.

Грамадзяне, якія распіваюць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі ці піва ў грамадскім транспарце, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле, які прадугледжвае штраф да васьмі базавых велічынь. За крадзеж маёмасці прадугледжаная крымінальная адказнасць па артыкуле, які прадугледжвае штраф, выпраўленчыя работы да двух гадоў, арышт да шасці месяцаў ці абмежаванне (пазбаўленне) свабоды да трох гадоў.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце