weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
08.02.2019 16:28 ,

У Маладзечне запрашаюць на выставу работ маладых мастачак «Лес дзяўчыны»

фота nat-geo.ru.

Выстава будзе доўжыцца ад 8 да 22 лютага. Адкрыццё - сёння ў 18.30.

Выстава зладзяць у Маладзечанскім музычным каледжы імя Агінскага.

Удзельнiцы:  Палiна Скачкова, Алена Кучка, Варвара Суднiк , Лiдзiя Куршук, Ульяна Каленiк, Таццяна Ларына, Крысцiна Шчэмелева. Ганна Агеева, Дар’я Раўтовiч.

Выстава работ маладых мастачак «Лес дзяўчыны» — вынік пленэру-пагружэння пректа «ART IN ACTION» у густыя лясы і чыстыя воды блакітных азёр, праблемы самаідэнтыфікацыі, правоў чалавека, экалогіі і урбаністыкі праз дыялог і мастацкае даследаванне.

У лесе няма дзвярэй і вокнаў, яго нельга зачыніць, і немагчыма схавацца ў лесе ад самога сябе. Сыход ад сучаснай гарадской культуры, прасякнутай і насычанай электрычнасцю і інтэрнэтам, ад культуры, якая часта вызначае нашы маскі, але хавае нас саміх, зрабіў магчымым даследаваць сябе праз прыроду. Праз увагу да адчуванняў, сумленнасць прад’яўлення сябе свету, вяртанне да каранёў у самым літаральным сэнсе слова — каранёў дрэваў, якія крэпка абдымаюць зямлю.

Гэтая выстава — разважанні дзевяці мастачак пра сябе і пра вонкавы свет, пра тыя выклікі, якія ставіць перад намі сучаснасць — агульначалавечыя і асабістыя. Мастачкі даследуюць пытанні сацыяльнай інклюзіi, табуіраванасці ў грамадстве, права на ўласнае «я», унутраныя і знешнія межы.

Выява vk.com/mmk_oginskogo.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце