weather 3° Маладзечна
weather 3° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 3° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather 3° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
11.02.2019 09:34 ,

Ад сёння ДАІ Маладзечна пачынае акцыю «Бяспечны пераход»

Фота 56nv.ru.

Аналіз аператыўнай абстаноўкі  дарожнай бяспекі ў Мінскай вобласці ад пачатку года паказвае шмат праблемных пытанняў, у прыватнасці - стан пешаходнага траўматызму.

Па-ранейшаму, асноўнымі прычынамі  такіх здарэнняў з’яўляюцца як парушэнні ПДР пешаходамі, так і не выкананне патрабаванняў Правілаў кіроўцамі транспартных сродкаў на нерэгуляваных пешаходных пераходах.

За 2018 год супрацоўнікамі ДАІ Маладзечанскага РАУС да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.14 ч. 6,12 Каап Рэспублікі Беларусь  — не пропуск пешахода —  прыцягнулі 357 кіроўцаў.

Каб папярэдзіць ДТЗ з удзелам менш абароненай і найбольш ўразлівай катэгорыі удзельнікаў дарожнага руху на пешаходных пераходах Дзяржаўтаінспекцыя  Маладзечна ад 11 па 14 лютага  года праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспечны пераход».

Супрацоўнікі ДАІ і іншыя службы міліцыі адпрацуюць пешаходныя пераходы аварыйна–небяспечных участкаў аўтадарог і вуліц населеных пунктаў на тэрыторыях, найбольш схільных да наезду на пешаходаў. наездаў.

Растлумачаць у працоўных калектывах, установах адукацыі, АЗС прычыны і ўмовы здзяйснення ДТЗ і і парэкамендуюць, як бяспечна паводзіць сябе на вуліцах і дарогах.

ДАІ просіць кіроўцаў выконваць ПДР пры праездзе пешаходных пераходаў і манеўрах на ўнутрыдваровых тэрыторыях.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце