weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
11.02.2019 17:50 ,

Беларусы адпраўляюць адзін аднаму да 70 мільёнаў падарункаў у «Аднакласніках» штомесяц

Аналітыкі сацсеткі высветлілі, чым цікавяцца яе карыстальнікі і якія СМІ чытаюць часцей за іншыя.

Беларусь — адзін з ключавых рэгіёнаў працы ОК. Больш за 2,7 млн актыўных карыстальнікаў -практычна кожны трэці жыхар краіны — заходзяць у ОК хаця бы раз у месяц.

А яшчэ беларусы маюць хобі дарыць падарункі. Кожны месяц яны адпраўляюць да 70 мільёнаў віртуальных кветачак і сардэчак. На аднаго чалавека выпадае прыкладна 25 падарункаў.

Па гэтым паказчыку Беларусь апярэджвае ўсе іншыя краіны СНД, акрамя Расіі.

ОК — сацыяльная сетка, дзе людзі не саромеюцца дзяліцца ўражаннямі з сябрамі і сваякамі. Менавіта таму тут так папулярныя віртуальныя падарункі, стыкеры і іншыя спосабы выказвання эмоцый.

Адметная асаблівасць беларусаў — іх цікавасць да лакальных СМІ. Аўдыторыя знаходзіць навіны і іншую інфармацыю з дапамогай мясцовых выданняў. З топ-10 СМІ па ліку падпісантаў шэсць — з Беларусі:  TUT.BY, тэлеканал «Белсат» і тэлеканал «Беларусь 1» ўзначальваюць спіс.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце