weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
11.02.2019 12:24 ,

Больш за 500 літраў брагі канфіскавалі ў вёсцы пад Маладзечнам

Фота Маладзечанскага РАУС.

Грамадзяне паведамілі ў міліцыю, што жыхар вёскі Белева займаецца незаконнай рэалізацыяй алкаголю.

Больш за 500 л самагоннай брагі канфіскавала міліцыя ў Маладзечанскім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС Руслан Манькоўскі.

Інфармацыю праверылі, і 9 лютага міліцыя ў адным з двароў вёскі ў гаспадарчай пабудове знайшла 540 літраў брагі і самагонны апарат.

«Усё належала 58-гадоваму мясцоваму жыхару. Каб вывезці апарат, спатрэбілася спецыяльная тэхніка — прыцягвалася мясцовая гаспадарка. Брагу адправілі на экспертызу, — распавёў Руслан Манькоўскі. — Мужчына раней трапляў у поле зроку міліцыі ў сувязі з вырабам самагонкі».

На вяскоўца склалі пратакол па артыкуле «Выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу» КаАП. Артыкул прадугледжвае штраф да 30 базавых велічынь.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце