weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
11.02.2019 13:18 ,

Мінчанка здала кватэру ў арэнду, а потым інсцэніравала ўзлом, абакрала наймальнікаў і з’ела іх плаўлены сыр

Мінчанка здала сваю двухпакаёвую кватэру двум маладым людзям. Калі наймальнікаў не было дома, гаспадыня кватэры разам з сужытнікам скрала бытавую і лічбавую тэхніку, 3850 долараў, 1200 расійскіх рублёў і 100 рублёў, а таксама адзенне і абутак. Напрыканцы зламыснікі паласаваліся плаўленым сырам арандатараў, піша guvd.gov.by

Для таго каб адвесці ад сябе падазрэнні, пара ўзламала металічныя ўваходныя дзверы, хоць у гаспадыні быў другі набор ключоў.

На скрадзеныя грошы пара зняла кватэру. Частку сумы мужчына патраціў на дарагі падарунак сваёй каханай (залаты пярсцёнак з брыльянтам), напярэдадні крадзяжу ў жанчыны быў дзень нараджэння.

Гаспадыню кватэры і яе сужытніка затрымалі праз пару дзён. Мужчына, высветлілася, неаднаразова судзімы за злачынствы маёмаснага характару, а таксама за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Жанчына таксама ўжо судзімая — за незаконны абарот наркатычных сродкаў.

Дарэчы, на здымнай кватэры аператыўнікі выявілі 0,2 грама асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва «Альфа — PVP».

Крадзеж

Фота guvd.gov.by.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце