weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
11.02.2019 15:33 ,

Мяркуецца, гэта быў суіцыд. У Смаргоні жанчына стаяла спіной да грузавога цягніка, пакуль той не збіў насмерць

Здымак Deskgram. Ілюстрацыйнае фота.

Трагічнае задрэнне адбылося сёння каля 6:30 на прыпыначным пункце "Маладзёжны" ля Смаргоні.

Прыпыначны пункт праязджаў грузавы цягнік «Маладзечна-Кяна». У каляіне спіной да яго стаяла жанчына.

На сігналы цягніка яна ніяк не рэагавала. Цягнік яе смяротна траўмаваў. Жанчына загінула на месцы.

Пра здарэнне паведаміў  інспектар АУСТ Маладзечанскага райаддзела міліцыі Сяргей Васілеўскі. Мяркуецца, што гэта быў суіцыд.

Пакуль ахвяру не змаглі ідэнтыфікаваць. Невядомы ні ўзрост, ні адкуль яна.

Праверку па факце здарэння праводзіць Смаргонскі РАСК.

Як пазбегнуць небяспекі на чыгунцы

Чыгунка  – гэта зона павышанай небяспекі.

Таму на ёй неабходна выконваць наступныя меры бяспекі:

  • пераходзіць чыгуначныя пуці толькі ва ўстаноўленых месцах
  • не лезці пад вагоны цягніка
  • не дазваляць дзецям гуляць на чыгуначных пуцях і побач з чыгункай
  • звяртаць увагу на гукавую і светлавую сігналізацыю, якая папярэджвае пра набліжэнне цягніка
  • не пераходзіць чыгуначныя пуці ў навушніках.

Згодна з Адміністрацыйным кодэксам, за пераход чыгункі ва неўстаноўленым месцы прадугледжаны штраф да дзвюх базавых велічынь, што складае 51 рубель.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце