weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
11.02.2019 14:16 ,

Надвор’е на тыдзень: да +5

Фота ru.tsn.ua.

У пачатку тыдня атмасферныя франты абумовяць сырое з ападкамі і парывістым ветрам надвор'е. У сярэдзіне тыдня за франтальнымі часткамі на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць паветраная маса скандынаўскага паходжання. Тэмпературны фон крыху панізіцца, і па начах будзе падмарожваць, з ростам атмасфернага ціску ападкаў будзе няшмат», — паведамілі БелТА ў Белгідрамеце.

У аўторак — кароткачасовыя ападкі (у асноўным мокры снег), якія па захадзе будуць суправаджацца парывістым ветрам. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы ад мінус 3 да +3, днём — ад мінус 2 да +4.

У сераду месцамі кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца туман, на дарогах галалёдзіца. Уначы 1—7 градусаў марозу, днём — ад мінус 3 да +3.

У чацвер уначы складзе ад нуля да мінус 7, па ўсходзе краіны пры праясненнях панізіцца да 8-10 градусаў марозу. Днём будзе ад мінус 3 да +4.

У пятніцу, 15 лютага, у вобласці павышанага ціску істотных ападкаў не чакаецца. Месцамі па краіне прагназуецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, па паўднёвым усходзе краіны пры праясненнях — да мінус 10, днём — ад мінус 2 да плюс 3. Па захадзе краіны будзе цяплей: ноччу — каля нуля, днём — плюс 4 — плюс 5. 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце