weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
11.02.2019 09:56 ,

Надзвычайнае здарэнне ў Стоўбцах: у школе вучань накінуўся на настаўніцу і дзяцей з нажом. Ёсць загінулыя

11 лютага ў сярэдняй школе №2 у Стоўбцах адбылося надзвычайнае здарэнне: на дзяцей і настаўніцу накінуўся школьнік з нажом. Пра гэта TUT.BY паведамілі дзве незалежных крыніцы.

Па папярэдніх дадзеных, настаўніца загінула, ёй было 53 гады. Двое дзяцей у бальніцы. Таксама мясцовыя жыхары паведамляюць пра тое, што раненні атрымалі пяць дзяцей. Нападаўшы — вучань 9-га класа.

Сам хлопец збег. На дадзены момант яго шукаюць у шасці раёнах Мінскай вобласці.

Пацвердзіць інфармацыю ў міліцыі, Следчым камітэце і ў самой школе пакуль не ўдалося — праваахоўныя органы паабяцалі пракаментаваць сітуацыю пазней. У самой школе на тэлефонныя званкі не адказваюць.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце