weather 3° Маладзечна
weather 3° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 3° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather 3° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
11.02.2019 11:04 ,

У Мінску пройдзе бегавелатлон з Надзеяй Скардзінай. Сабраныя грошы пойдуць у вілейскі інтэрнат

Мерапрыемства пройдзе 16 лютага.

Ад 11 да 13 гадзін пройдзе дабрачыннае дзіцячае спартыўнае свята «Бегавелатлон-2019». Гэта спуск на велалыжах з гары з элементамі біятлона. Трэба патрапіць у цэль снежкай ці тэнісным мячыкам. Усё пройдзе на тэрыторыі гарналыжнага цэнтра «Сонечная даліна».

Спаборнічаць будуць дзеткі ад двух да шасці год. Узнагароды будзе ўручаць алімпійскі чэмпіён Надзея Скардзіна.

Арганізуе свята клуб «Бегавел» і Фонд дапамогі дзецям «Белы бусел».

Чакаюць удзельнікаў з Маладзечна, Мінска і іншых гарадоў.

На тэрыторыі будуць збіраць ахвяраванні. Сабраныя грошы пойдуць на дапамогу пацыентам анкацэнтра ў Бараўлянах і дзецям дамоў-інтэрнатаў у Вілейцы, Навагрудку і іншых устаноў.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце