weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
11.02.2019 17:30 ,

«Яндэкс.Таксі» пачало працу ў Маладзечне. І абрынула цэны іншых службаў

Фота забяспечана міжнароднай прэс-службай Яндэкс.Таксі.

Яшчэ на мінулым тыдні маладзечанцы абураліся раздзьмутым коштам на паслугі перавозчыкаў.

Нават самая кароткая паездка па горадзе не абыходзілася танней за чатыры рублі, а з цэнтра да Велікасельскай ці станказавода патрабавала ўсе шэсць.

Многія гараджане абураліся, што ў абласных цэнтрах і нават сталіцы некаторыя выклікі абыходзяцца танней за тры рублі, а ў горадзе на сто тысяч мінімальны тарыф на рубель большы.

Аднак на мінулым тыдні  ў дадатку «Яндэкс.Таксі» Маладзечна стаў актыўным, аднак машыну выклікаць не атрымлівалася.

На гэтым тыдні машыны ўжо даступныя.

Як нам пракаментавалі ў міжнароднай прэс-службе арганізацыі, опцыя пачала працу ў райцэнтры. Каб скарыстацца паслугай, трэба аткрыць мабільны дадатак, пазначыць, куды ехаць. Сервіс сам вызначае, дзе вы, падбірае кіроўцу, які найхутчэй да вас прыедзе. Карыстальнік бачыць машыну ў рэжыме рэальнага часу.

Падача машыны і тры кіламетры дарогі каштуюць 2,90 рублі. Ад Велікасельскай да Парка Перамогі прапануюць даехаць за чатыры рублі.

Прыход новага гульца на гарадскі рынак таксі прымусіў адрэагаваць і іншыя службы. Напрыклад, сёння паездка, якая абыходзілася ў чатыры рублі, каштавала тры.

У кастрычніку ў Маладзечне запрацаваў сервіс «Яндэкс.Транспарт», які дазваляе бачыць перамяшчэнне гарадскіх аўтобусаў у рэжыме рэальнага часу.

У Маладзечна прыйшоў «Яндэкс.Транспарт» — цяпер можна сачыць за рухам аўтобусаў анлайн. Як карыстацца АБНОЎЛЕНА

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце