weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
12.02.2019 13:21 ,

Рыцарскага фестывалю «Гонару продкаў» у Вілейцы сёлета не будзе. І хутчэй за ўсё, не будзе ніколі

Фотамомант з фэсту ў 2017 годзе. Фота Аксаны Ярашонак.

Пра гэта нам распавялі арганізатары фэсту.

— Абодва фестывалі мы ладзілі практычна на ўласным энтузіязме, за ўласныя сродкі, — кажуць арганізатары. — На жаль, не бачым асаблівага садзейнічання ад  уладаў і зацікаўленасці горада ў фэсце. Рыцарскія клубы шмат паспяхова выступаюць на розных тэматычных мерапрыемствах, але ў Вілейцы сёлета фэсту не будзе дакладна. І хутчэй за ўсё, не будзе ўвогуле.

Нагадаем, што фэст «Гонару продкаў» ладзілі ў Вілейцы летам у 2015 і 2017 годзе. Збіраліся рыцарскія клубы з Беларусі і замежжа. Свае вырабы прапаноўвалі рамеснікі, выступалі беларускія гурты. «Рэгіянальная газета» была інфармацыйным спонсарам свята.

Як адбываўся фэст ў ранейшыя гады, можна паглядзець тут і тут.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце