weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
14.02.2019 17:13 ,

Адкрылі выставу беларускага традыцыйнага мастацтва

9 лютага ў Палацы культуры Маладзечна адкрылася выстава «Скарбы і таямніцы з народнае крыніцы», на якой прадставілі свае творчыя работы педагог Вольга Маслава і яе навучэнцы аб'яднання «Народныя крыніцы» цэнтра «Маладзік».

2019 год абвешчаны Годам малой радзімы, менавіта гэтаму прысвечана выстава калектыву.

Мерапрыемства пачалося з вершаў, у якіх навучэнцы аб’яднання раскрылі ўсю любоў да свайго горада, педагога, чароўнага майстэрства выразання з паперы, “шытых золатам карцінак” – мастацтва саламянай аплікацыі і саломапляцення.

У прэзентацыі вядучыя расказалі, з чаго усё пачыналася і чаго дасягнулі навучэнцы аб’яднання «Народныя крыніцы» за перыяд свайго існаван – 15 гадоў.

Гонар аб’яднання − неаднаразовыя перамогі Рэспубліканскіх выстаў-конкурсаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”, “Залатая саломка”, “Прывітанне, свет!”, “Чароўныя нажніцы”, “Папяровыя карункі”, міжнародных конкурсаў.

У студзені 2019 года на абласным этапе Рэспубліканскай выставе-конкурсе «Калядная зорка» і на раённым конкурсе «Навагоднія скрыжалі» калектыўная  выцінанка «Раство» адзначана дыпломамі  І ступені, а  на раённым анлайн-конкурсе выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Зіма – пара цудаў” навучэнцы аб’яднання напоўнілі сваю творчую скарбонку чатырма дыпломамі І ступені і двума дыпломамі ІІ ступені. Менавіта дыпломы за перамогі ў гэтых конкурсах атрымалі на свяце навучэнцы аб’яднання “Народныя крыніцы”.

Упрыгожыла свята батлейка. Звычайны драўляны домік ператварыўся ў яскравую аб’ёмную работу, аздобленую заламініраванымі выцінанкамі, выразанымі  навучэнцамі аб’яднання. Да яе дзеці зрабілі фігуркі з паперы, каб з імі можна было пакалядаваць. А сам спектакль “Калядаванне з батлейкай” прадставілі навучэнцы тэатральнай студыі «Казка», аб’яднання па інтарэсах «Яе вялікасць — гульня» цэнтра творчасці «Маладзік».

Фота Яўгена Стэльмаха.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце