weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
14.02.2019 10:34 ,

Інспектары ДАІ будуць маніторыць дарогі. Праверце флікеры

Фота vsr.mil.by.

Ад 15 да 24 лютага дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Зробім дарогу больш бяспечнай!".

Падчас мерапрыемства правядуць рэйды па апрацоўцы ў «гадзіны пік», правераць нерэгулюемыя пешаходныя пераходы, участкі дарог, дзе найбольшая рызыка наехаць на пешаходаў.

Паважаныя бацькі! Абавязкова праверце, ці ёсць хаця б па адным флікеры на партфелі і куртцы вашага дзіцяці. Нагадвайце юным удзельнікам дарожнага руху асноўныя правілы пводзін на дарозе.

Пешаход, які ў цёмны час сутак ідзе па дарозе без флікера, атрымлівае штраф ад адной да трох базавых велічыць. Гэта ад 25,50 да 76,50 рублёў.

Калі гэта пацягнула за сабой аварыйную сітуацыю, штраф складзе ад трох да васьмі базавых – ад 76,50 да 204 рублёў.

калі на дарозе нецвярозы пешаход, ён можа атрымаць штраф ад ад трох да пяці базавых ( ад 76,50 да 127,50 рублёў).

Калі парушэнне правілаў дарожнага руху прывяло да пашкоджанняў чалавека або маёмасці ці калі віноўнік збез з месца здарэння, яго чакае страф ад 5 да 20 базавых (ад 127,50 да 510 рублёў).

Калі вы заўважылі нецвярозых пешаходаў ля дарогі, просім паведаміць на нумар (80176) 77-16-56 або 102.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце