weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
14.02.2019 13:17 ,

Мужчыны на Мядзельшчыне вывезлі ў лес знаёмых, прывязалі аднаго да машыны і патрабавалі 50 рублёў. Суд вынес прысуд

Да 6 гадоў пазбаўлення волі прыгавораны жыхар Мядзельскага раёна. Яго прызналі вінаватым у тым, што ён разам са знаёмым вывез двух мужчын у лес, дзе ахвяр катавалі, а аднаго прывязалі да машыны і цягалі па зямлі. Пра прысуд паведамляе прэс-служба суда.

Па версіі следства, у ліпені пад Мядзелам двое мужчын наладзілі разборкі з-за нібыта выкрадзеных 50 рублёў. Пасля застолля яны палічылі, што не хапае грошай — і падазрэнне пала на двух печнікоў, якія рабілі рамонт у іх доме напярэдадні.

Падазраваныя адшукалі мужчын, сілай пасадзілі ў машыну і вывезлі ў лес каля вёскі Азаркі. Там збівалі, патрабавалі грошы, а потым прывязалі аднаго да машыны і валаклі па дарозе каля 700 метраў. Ахвяры змаглі збегчы, адзін з іх трапіў у бальніцу з чэрапна-мазгавой траўмай, пераломамі і ранкамі.

Справа дайшла да суда. Але так як адзін з фігурантаў за гэты час памёр, за тое, што адбылося прыйшлося адказваць другому ўдзельніку.

Мужчыну абвінавачвалі па артыкулах аб катаванні і незаконным пазбаўленні волі. Усё гэта, па дадзеных са справы, ён здзейсніў будучы п’яным. Суд прысудзіў абвінавачанага да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў 100 базавых велічыняў (2550 рублёў). Прысуд яшчэ не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце