weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 17° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 17° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4849
1 долар 2.0077
100 рас.руб. 3.2908

Гісторыка-літаратурная гульня «Канфедэратка-2018»

Кошт: Свабодна

Дата/час пачатку:

21 красавiка 2018
11.30
Цэнтр традыцыйнай культуры і побыту ў Плябані запрашае на гульню.

Мерапрыемства прымеркаванае да Года малой радзімы і Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін. Галоўная ідэя — прыцягненне ўвагі людзей да праблемы захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.

«Канфедэратка-2018»  складаецца з трох тураў. У кожным з іх ёсць пытанні, якія тычацца хронікі паўстання 1863-64 гадоў, герояў Беларусі, літаратурных твораў пра тыя падзеі, а таксама спецыяльны тур, прысвечаны Году малой радзімы.

Перамагае каманда, якая адкажа правільна на большую колькасць пытанняў. Галоўны прыз — галаўныя ўборы (рэканструкцыі паўстанцкіх ўборы) для ўсіх гульцоў каманды-пераможца. У камандзе павінна быць не менш за чатыры чалавекі.

У праграме мерапрыемства запланаваныя забавы на адкрытым паветры, гістарычнае фехтаванне, экскурсія па Цэнтры традыцыйнай культуры і побыту.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах  8(0176) 505-891, +375(29) 571-67-96.

Збор у 11:30 каля магілы паўстанцам, гульня пачнецца ў 12:30.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце