Сучасныя дзеці і падлеткі не ўмеюць гуляць разам

Смаргонь, Aўтар: Святлана ЦІШКО, 2.12.2011. 10:30

Друкаваць Камэнтарыi (0) Пераслаць на э-адрас

Па словах удзельнікаў раённага конкурсу “Што край – то звычай, што старана – то навіна” па зборы фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў у Маладзечанскім раёне, сучасныя хлопчыкі і дзяўчынкі саромеюцца гуляць разам.

Вынікі конкурсу былі падведзеныя 27 лістапада ў Маркаве.

Ірына Розум з Відзеўшчынскага СДК расказала ў інтэрв'ю "РГ": “Раней дзеці і моладзь не стаялі ля сцяны, як цяпер, а актыўна ўдзельнічалі ў святах і абрадах. Цяперашнія хлопчыкі і дзяўчынкі саромеюцца разам гуляць. Мы год працавалі, каб прывучыць іх да гэтага, каб яны не баяліся дакранацца адно да аднаго, гуляючы ў той жа “Ручаёк”. Яны прыходзяць на дзіцячыя дыскатэкі, і мы вучым іх гуляць у народныя гульні”.

Збіраць фальклор работнікам сельскіх дамоў культуры было няпроста.

“Вельмі цяжка было песні збіраць, – сказала ў інтэрв’ю “РГ” Іна Грынцэвіч з Відзеўшчынскага СДК. – Людзям ужо па 70-80 гадоў. Не ўсе з іх памятаюць тэксты, не ўсе могуць перадаць песню. Па кавалачках збіралі. Дарэчы, людзі лепш памятаюць мелодыі, чым словы песень. А з тэкстаў лепш захаваліся ў памяці пра каханне і пра нялёгкую долю”.

“Калі мы не зможам зберагчы тое, што назапасілі продкі, – з нас за гэта спытаюць нашчадкі, – сказала напрыканцы імпрэзы дырэктар метадычнага цэнтра аддзела культуры Ганна Уладыка. – Мы вельмі багаты народ, але ў нас ужо зусім мала засталося жывых захавальнікаў традыцый і фальклору”.

Святлана ЦІШКО.

Паслаць каментарый


Яшчэ з гэтай рубрыкі

Забудова - Орша – 4:1. Аляксандр Працкевіч. Хет-трык
Трэба быць аптымістамі. Але прагназаваць вынік сустрэчы - дрэнная прыкмета. Каманда выязджае за пабедай. А...

Спорт - Маладзечна, 14.05.2012.6

Дажджы ў Маладзечне... Вул. Багдана Хмяльніцкага (відэа)
Паважаны рыгор,разуй вочы і паглядзі ўважліва вакол.Па ўсяму гораду стаянкі аналагічныя.Людзі прыязжаюць...

Відэа дня - Маладзечна, 17.05.2012.3

“Ды-джэінг – не проста захапленне, а праца на ўсё жыццё...”
отличные ребята! и на их выступлении не заскучаешь. реакция зала просто зашкаливает, сразу чувствуется, что...

Культура - Маладзечна, 17.05.2012.1

Што такое ПЕТУНІЯ:)?
Гэта імя мачахі Гары Потэра, вось.

Грамадства - Сусвет, 17.05.2012.2

Галасаванне

Што такое ПЕТУНІЯ?

Імя жанчыны
Кветка
Моцны спіртны напой
Птушка. Атрад качыных
Мне па барабану
Вынікі|Усе галасаванні


Kурсы валют

EUR 10400

USD 8210

RUB 261.5

Гараскоп

Гараскоп на 4-10 мая

Калі вы хочаце задаць якое-небудзь пытанне аўтарцы гараскопа Марыі Урбановіч, пішыце ў рэдакцыю. Персанальных гараскопаў Марыя Урбановіч не складае.

 

Авен. Агрэсіўнасць і няправільная ацэнка сітуацыі могуць прывесці да ўскладненняў на рабоце ці ў асабістым жыцці. Старайцеся паводзіць сябе настолькі разважна, наколькі гэта наогул магчыма.


Усе знакі задыяка

АРХІЎ
Чытай нас на Twitter
Follow rhby on Twitter
Мы ў сацыяльных сетках