Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец Астравец
Хто ёсць хто
1 Вілейка
27.05.2013 13:45 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Іван Кандрацьеў (+аўдыё)

Іван Казіміравіч (Кузьміч) Кандрацьеў. Рускі гісторык, масквазнаўца, празаік, паэт, драматург, педагог, перакладчык. Аўтар шматлікіх аповесцяў і раманаў. У песенны фальклор ўвайшлі песня «По диким степям Забайкалья», раманс «Эти очи – темны ночи», «Очаровательные глазки» і іншыя яго песні і рамансы.

 

 

Нарадзіўся 9 (21) чэрвеня 1849 года ў в.Каловічы Вілейскага павету ў беднай сялянскай сям’і, памёр 19 мая (1 чэрвеня) 1904 года ў Маскве.

Вучыўся ў Смаленску ў школе ваенных кантаністаў. У 1858 г. быў пераведзены ў фельчарскую школу пры Медыка-хірургічнай акадэміі ў Пецярбургу, але неўзабаве яе кінуў.

З другой паловы 1860-х гг. служыў у канцылярыі папячыцеля Віленскай навучальнай акругі, пазней іграў у Віленскім тэатры.

Творчасць

З 1870-х гг. з'яўляўся сакратаром маскоўскіх перыядычных выданняў, свае вершы, апавяданні, раманы змяшчаў у «Ремесленной газете», «Русской газете», «Новостях дня», у часопісах «Московское обозрение», «Спутник», «Россия» і многіх іншых. Асобнымі выданнямі ў Маскве выходзілі п'есы-жарты, драмы з народнага жыцця, гістарычныя аповесці і драмы, паэмы. У песенны фальклор ўвайшлі раманс «Эти очи – темны ночи», «Очаровательные глазки» і іншыя яго песні і рамансы. Мяркуецца, што яму належыць зыходны тэкст рускай народнай песні «По диким степям Забайкалья». На тэксты Кандрацьева музыку пісалі Васіль Андрэевіч Залатароў і іншыя кампазітары.

У 1872 годзе, будучы акцёрам трупы Народнага тэатра А. Ф. Фядотава, на арганізаванай у гонар 200-годдзя з дня нараджэння Пятра I Політэхнічнай выставе ў Маскве атрымаў за сваю гістарычную драму «На Паволжы» Вялікі залаты медаль.

Кандрацьеў друкаваў раманы «Салтычиха», аповесці, драматычныя карціны ў вершах «Смерть Аттилы», «Пушкин у цыган», «Пир Стеньки Разина», гістарычныя нарысы «Седая старина Москвы», вершы, пераклады.

У літаратурных энцыклапедыях пра Кандрацьева нічога не гаворыцца. Праўда, амаль усё яго раманы гэта раманы-аднадзёнкі на патрэбу Нікольскага рынку ў Маскве. Выдаўцы Нікольскага рынку выпускалі кнігі літаральна за некалькі дзён, але плацілі аўтарам вельмі мала. Бывала, рукапіс рамана куплялася за пяць рублёў. Знакаміты выдавец І. Д. Сыцін ва ўспамінах «Жыццё для кнігі» пісаў: «катаржная праца гэтых літаратурных жабракоў ніяк не аплачваецца: гэта хутчэй за міласць, чым літаратурны ганарар".

Кандрацьеў сябраваў з Аляксеем Саўрасавым, Мікалаем Успенскім, Уладзімірам Гіляроўскім, Антонам Чэхавым, пачаткоўцам Левітанам, іншымі вядомымі людзьмі таго часу.

Біяграфію і творчаць Івана Кандрацьева ў Беларусі даследуе яго аднавясковец, ураджэнец вёскі Каловічы прафесар Аляксандр Смолік.

Пераклады твораў на беларускую мову

Шырокавядомая песня «По диким степям Забайкалья» перакладзеная на беларускую мову Вітаўтам Мартыненкам:

БАДЗЯГА

Па стэпах чужых Забайкальля,

Дзе золата поўна ў гарах,

Бадзяга на лёс наракае

Ды цягнецца з кайстрай без сна.

 

Кашулька на ім састарэла,

Што лапінаў болей на ёй,

Картуз арыштанцкі ня грэе,

Чугай жа – турэмны – ня свой.

 

Даў цягу з турмы цёмнай ноччу,

Пакуты за праўду трываў.

Ды йсьці болей ногі ня хочуць,

А далей чакае Байкал.

 

Да возера ўрэшце падходзіць

І човен рыбацкі бярэ,

Стамлённыя цягліцы ўзводзіць

Ды вёслы натужна дзярэ.

 

Заводзіць самотныя сьпевы

Пра край свой забраны і дом.

Айчыны гаротнай павевы

Настрой разьвярнулі ўверх дном.

 

Нат вецер яму падпявае:

Навошта спяшаесься ты?

Стамленае сэрца ня знае,

Што хата і вёска пусты.

 

Бадзяга Байкал перадолеў,

Да матчынай хаты дайшоў,

А думкамі ўсё у няволі,

Чакае бацькоў-сваякоў.

 

І вось яна, родная хата,

І маці насустрач ідзе.

Бадзяга пытае: “Дзе тата?

І Янка, браточак, мой дзе?

 

– Твой бацька ляжыць у магіле,

Зямлёй прыхаваны даўно,

А брат апынуўся ў Сібіры,

Дзе цягне чужое ярмо.

 

Са стэпаў, лясоў Забайкальля,

Праз немач, сьнягі і вятры

Бадзяга вярнуўся да краю,

Скуль збег ад чужынскай муштры.

 

У маі 1904 г. Кандрацьеў выпадкова трапіў у п'яную бойку, быў жорстка збіты і 19 мая (1 чэрвеня) ён на бальнічным ложку памёр.

Пахаваны ў Маскве на Лазараўскіх могілках. У 1930 гадах улады знішчылі могілкі. Пазней тут стварылі дзіцячы парк.

Ушанаванне памяці, даследаванне спадчыны

  • У чэрвені 2012 года на радзіме Івана Кандрацьева ў вёсцы Каловічы ля Вілейкі было зладжанае свята, прысвечанае земляку.
  • 25 мая 2013 у Вілейцы праведзеныя першыя Кандрацеўскія чытанні.


Слухаць
ЗАПАМПАВАЦЬ
По диким степям Забайкалья. Государственный омский народный хор (mp3, 9 Мб)
ЗАПАМПАВАЦЬ
Очаровательные глазки. Лідзія Русланава. (mp3, 6 Мб)
Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
9.11.2013 12:01
Александр /
Дадаць каментар
Новае на сайце