Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +25° Маладзечна
Вілейка +25° Вілейка
Смаргонь +26° Смаргонь
Ашмяны +26° Ашмяны
Валожын +26° Валожын
Мядзел +26° Мядзел
Астравец +26° Астравец
Акно падзей
1 Маладзечна
23.07.2013 16:11 ,AЎТАР(Ы): Вольга Юркевіч

На Маладзечаншчыне жанчыну ўкусіў вожык (абноўлена)

Незвычайнае здарэнне адбылося ў панядзелак вечарам, 15 ліпеня.

 – Жанчына каля дома знайшла вожыка і вырашыла яго пакарміць малачком, – кажа Ігар Салагуб, намеснік галоўнага доктара Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы па медыцынскай частцы. – Прынесла яго ў дом, узяла за лапку, а ён яе ўкусіў за палец. Жанчына сама справакавала вожыка на ўкус. Жывёла не вельмі любіць, каб яе турбавалі.

Жанчына звярнулася ў бальніцу 16 ліпеня. Цяпер ёй у мэтах прафілактыкі ад шаленства назначылі антырабічныя прышчэпкі. Такія прышчэпкі назначаюць людзям, калі іх укусіла дзікая жывёліна.

Невядома, шалёны быў вожык ці не. Як толькі ён ўкусіў жанчыну, адразу ўцёк.

Увогуле, ад першага чэрвеня сёлета ад укусу жывёл пацярпеў 61 чалавек. Узрост пацярпелых розны: і дзеці, і дарослыя. Але калі кусаюць дзіця, то яго абавязкова шпіталізуюць.

–  Кусаюцца самыя розныя жывёлы: і хатнія каты і сабакі, і бадзяжныя, – кажа памочнік доктара-эпідэміёлага Маладзечанскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Гаранкова. – Але выпадак з вожыкам – такога яшчэ не было.

За паўгода ў Маладзечанскім раёне зарэгістраваныя чатыры выпадкі шаленства. Гэта быў укус лісы, ката, аднаго дамашняга сабакі і аднаго бадзяжнага.

– Самым страшным укусам лічыцца ўкус за кісць рукі і твар, – працягвае спадарыня Кацярына. – Таму абавязкова трэба звяртацца па медыцынскую дапамогу. І ў парыве гневу ні ў якім выпадку нельга забіваць жывёліну. За яе паводзінамі трэба сачыць. Калі жывёла шалёная, то звычайна яна адмаўляецца ад ежы і вады.

Калі ёсць падазрэнне, што жывёла шалёная, ёй адразаюць галаву і адпраўляюць ў Мінск на экспертызу. А пацярпеламу адразу пачынаюць рабіць прышчэпкі супраць шаленства.

Калі экспертыза прызнае, што жывёла не шалёная, пацярпеламу спыняюць вакцынацыю.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота livejournal.com
Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
23.07.2013 18:45
Вольга Юркевіч /
Дадаць каментар
Новае на сайце