Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +21° Маладзечна
Вілейка +20° Вілейка
Смаргонь +20° Смаргонь
Ашмяны +20° Ашмяны
Валожын +21° Валожын
Мядзел +19° Мядзел
Астравец +20° Астравец
Здарэнні
3 Маладзечна
5.09.2013 12:58 ,AЎТАР(Ы): Рэдакцыя "РГ"

У Маладзечне адпусцілі з заняткаў усіх школьнікаў

З’явіліся чуткі, што некаторыя школы могуць быць замініраваныя. Тым часам аддзел адукацыі маладзечанскага райвыканкама кажа, што “ідуць вучэнні па грамадзянскай абароне”. У МНС каментаваць сітуацыю адмовіліся.

Інфармацыя пра паведамленні аб замініраванні маладзечанскіх школ афіцыйна пацвердзілася.

Настаўніца адной з маладзечанскіх школ кажа:

– Гэта не вучэнні, таму што па дамах распусцілі ўсіх дзяцей, а настаўнікам сказалі чакаць на вуліцы каля школы. Нікога ў памяшканне не пускаюць. З Мінска едзе група размініравання, якая будзе правяраць усе школы.

Па інфармацыі маладзечанскіх настаўнікаў, на электронныя скрыні ўсіх школ Маладзечна прыйшлі лісты з пагрозамі, што ў некаторых з іх могуць здарыцца выбухі.

Побач са школамі стаяць "хуткая дапамога", міліцыя і выратавальнікі.

Начальнік Маладзечанскага РАУС Валянцін Асіповіч сказаў, што пракаментуе сітуацыю пазней.

Ёсць падазраваны ў "замініраванні" маладзечанскіх школ

Як бацькі даведваліся, ці адпраўляць сваіх дзяцей у школу

Міліцыя не дазваляе хадзіць нават па тратуары побач з агароджай школы №8.

Дзяўчаты дапамагаюць міліцыянтам: кажуць, каб людзі абыходзілі школу, а не праходзілі праз унутраны двор.

Рэдакцыя "РГ".

Абмеркаваць
Каментар (3) / Дадаць каментар
5.09.2013 15:45
Настасся /
5.09.2013 15:45
anonymous / Райисполкому - позор!!! Так врать! Уже официальные лица (УВД Миноблисполкома) говорят, что были сообщения о минировании. А отдел образования в открытую врет! И эти люди руководят образованием в нашем городе! Чему они учат детей - врать?!
5.09.2013 18:05
anonymous / Соф'я Філістовіч - проста звычайны некампетэнтны чыноўнік.
Дадаць каментар
Новае на сайце