Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +11° Маладзечна
Вілейка +11° Вілейка
Смаргонь +11° Смаргонь
Ашмяны +11° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +11° Астравец
Грамадства
10.10.2013 13:41 ,AЎТАР(Ы): Аляксандра ПАРАХНЯ

Даследчыкі Беларусі з усяго свету збяруцца ў Коўна

Трэці міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі пройдзе на гэтым тыдні ў літоўскім горадзе Коўна. Ад 11 да 13 кастрычніка навукоўцы больш чым з 10 краін свету прадставяць свае даследаванні на беларускую тэматыку.

На кангрэсе прагучаць і тэмы, звязаныя з традыцыямі нашага рэгіёна. Эльвіра Місевіч з Полацка распавядзе пра традыцыйную беларускую кухню на сучасным этапе, узяўшы за аснову кулінарныя традыцыі Мядзельшчыны.

Вывучэнню сімвалічных функцый паясоў на Валожыншчыне і ў Гродзенскай вобласці прысвяціла сваю працу Алена Ляшкевіч. Яна прадставіць на кангрэсе Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці.

Пра сваё даследаванне, прысвечанае спадчыне Вялікага княства Літоўскага ў Беларусі і Літве, распавядзе наш зямляк Адам Мальдзіс.

Сёлетні кангрэс мае балтыйскі і скандынаўскі кірунак: навукоўцы з Швецыі, Фінляндыі, Даніі і Латвіі раскажуць беларускім калегам пра досвед сваіх краін у пытаннях эканомікі, палітыкі і культуры.

Большасць удзельнікаў традыцыйна прыедзе з Беларусі. Чакаюцца таксама госці з Вялікабрытаніі, ЗША, Чэхіі, Германіі і Малдовы.

Аляксандра ПАРАХНЯ.

Фота www.serp.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце